Гэта свята — сімвал адзінства, мужнасці, велічы і стойкасці нашага народа, пераемнасці пакаленняў, вернасці абавязку.
Яно яшчэ раз нагадвае нам пра тое, што лёс Радзімы, яе сучаснае і будучае залежаць ад кожнага з нас. Свой дабрабыт мы ствараем самі, сваімі рукамі, сваёй працай і на сваёй зямлі. І свой абавязак перад Айчынай мы выканаем з гонарам, гэтак жа, як нашыя бацькі і дзяды!

Жадаем, каб шчаслівымі былі вашы сем’і. Няхай заўсёды будзе спакой у сэрцах і дабрабыт у дамах, цярпенне і поспех спадарожнічаюць па жыцці, а над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае і мірнае неба.

Аляксандра ЯНЧАНКАВА,
выконваючая абавязкі старшыні раённага выканаўчага камітэта.

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о