Паважаныя работнікі і ветэраны хімічнай прамысловасці! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём хіміка!
Сёння беларуская хімічная прамысловасць – адна з самых сучасных і стратэгічна значных галін, ад якой залежыць развіццё сельскай гаспадаркі, машынабудавання і іншых відаў эканамічнай дзейнасці.
Хімічны комплекс не стаіць на месцы, а нацэлены на пошук і пашырэнне экспартных рынкаў, далейшае павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі.
Упэўнены, што дзякуючы пераемнасці лепшых традыцый працоўных калектываў, кампетэнтнасці і майстэрству работнікаў, беларускія хімікі будуць і надалей знаходзіцца ў авангардзе прамысловасці краіны, забяспечваючы дадатковы імпульс развіццю айчыннай эканомікі.
Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і стваральнай дзейнасці ў імя Рэспублікі Беларусь!

 Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о