Гэта добрае дзіцячае свята, якое азначае сабой доўгачаканае лета, мае глыбокі дарослы сэнс. Яно яшчэ раз нагадвае аб нашай сур’ёзнай адказнасці за юнае пакаленне і задачах па яго выхаванні, аб тым, што самая шчаслівая пара ў жыцці павінна быць пад надзейнай абаронай.
Няхай у кожным доме гучыць дзіцячы смех і ззяюць усмешкі. Моцнага ўсім здароўя і сонечнага цяпла, радаснага і бесклапотнага дзяцінства ўсім дзецям Петрыкаўшчыны, падрастаючаму пакаленню – паспяховай будучыні, здзяйснення самых запаветных летуценняў.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Оставить комментарий