Паважаныя жыхары Петрыкаўскага раёна!
Петрыкаўшчына для нас – не проста месца жыхарства. Гэта наш агульны дом, які аб’ядноўвае людскія лёсы, характары, пакаленні ў адзінае цэлае. З упэўненасцю можна сказаць, што галоўны набытак раёна – яго жыхары. Усё, чым багаты край, чым мы прывыклі ганарыцца – гэта заслуга многіх пакаленняў пражываючых на тэрыторыі роднай зямлі.
У дзень святкавання юбілею мы з падзякай успамінаем прадзедаў, якія стаялі ля вытокаў заснавання роднага краю. Схіляемся перад тымі, хто годна ваяваў на франтах усіх войн, адстойваючы свабоду і незалежнасць Радзімы, хто сёння праслаўляе наш край.
Дарагія землякі! Кожнаму жыхару нашай малой радзімы жадаем міру і дабра, здароўя і дабрабыту, росквіту і поспехаў у рэалізацыі вызначаных планаў! Новых перамог усім нам і здзяйсненняў!

Аляксандра ЯНЧАНКАВА, 
выконваючая абавязкі старшыні раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о