Водны транспарт – важная складаючая эканомікі краіны. Канкурэнтнымі перавагамі яго з’яўляюцца нізкія эксплуатацыйныя выдаткі і высокая экалагічнасць. Дзякуючы кваліфікаванаму кадраваму патэнцыялу, назапашанаму вопыту і тэхнічным магчымасцям, рачнікі Беларусі выконваюць складаныя задачы, пастаўленыя дзяржавай, праяўляючы высокую працоўную адказнасць, прафесійнае майстэрства, застаючыся перакананымі патрыётамі сваёй нялёгкай прафесіі.
Жадаем здароўя, радасці і дабрабыту. Чыстай вады вам і мірнага неба.
Аляксандра ЯНЧАНКАВА,
выконваючая абавязкі старшыні раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий