Сёння цяжка ўявіць наша жыццё без сучасных сродкаў камунікацый. У стагоддзе высокіх тэхналогій і даступнасці інфармацыі яны адкрываюць шырокія магчымасці для эфектыўнага кіравання, зносін, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця чалавека, робяць наша жыццё камфортным, мабільным, інфармацыйна насычаным.

Выказваем упэўненасць, што ваш прафесіяналізм, энергія, вопыт і добрасумленнасць будуць спрыяць далейшаму развіццю галіны і ўкараненню перадавых тэхналогій.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, росквіту, новых прафесійных здзяйсненняў, падтрымкі родных і блізкіх!

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о