Клопат пра людзей – асноўная задача ў рабоце спажывецкай кааперацыі. Сфера працягвае развівацца ў новых эканамічных умовах: павялічваецца тавараабарот, якасць абслугоўвання, аб’ёмы прадастаўлення паслуг насельніцтву. Дзякуючы вашай працавітасці, адданасці справе вырашаецца адна з найбольш важных сацыяльных задач – задавальненне патрэб насельніцтва ў таварах і паслугах.
Жадаем вам новых здзяйсненняў у прафесійнай дзейнасці, цікавых ідэй і магчымасцей. Моцнага ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях.
Аляксандра ЯНЧАНКАВА,
выконваючая абавязкі старшыні раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий