Паважаныя работнікі сталёвых магістраляў!
З дня ўтварэння чыгуначнага руху на Петрыкаўшчыне прайшло шмат гадоў. За гэты час станцыі прайшлі велізарны шлях пераўтварэнняў і працягваюць рэфармавацца. Важна, што вашы калектывы , накіроўваючыся ў будучыню, абапіраюцца на лепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў.

Поспех прадпрыемства — гэта ўклад кожнага яго працаўніка. Добра згуртаваная каманда работнікаў дапамагае выйсці галіне на новы, сучасны ўзровень.
На чыгуначных станцыях раёна працуюць надзейныя, добрасумленныя, працавітыя і адданыя сваёй прафесіі людзі, якія з гонарам выконваюць пастаўленыя задачы.

Дзякуем вам за вашу адказную пазіцыю!
Жадаем здароўя, поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о