Ужо больш за дзве тысячы гадоў свята Ражства дорыць вернікам вялікую надзею і веру, вяртае да вытокаў духоўных традыцый, высокіх хрысціянскіх ідэалаў, аб’ядноўвае і надае сілы на добрыя справы. З ім мы звязваем планы на мір, дабрабыт, на спакойную будучыню.
Жадаем, каб гэтыя ўрачыстыя дні сталі для вас і вашых блізкіх сімвалам радасці і дабрабыту ў надыходзячым годзе. Моцнага вам здароўя, святочнага настрою, поспехаў ва ўсіх шчырых справах.
Няхай Віфліемская зорка заўсёды асвятляе вам шлях, які вядзе да шчаслівага жыцця.

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о