Дарагія выпускнікі!
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды заканчэння школы!
Сёння вы прадстаўляеце тых, хто праз некаторы час будзе забяспечваць стабільнае развіццё і росквіт нашай дзяржавы. З вамі звязаны і самыя лепшыя надзеі аб перспектывах развіцця роднай Петрыкаўшчыны.
Будучае ў многім залежыць ад тых ведаў, уменняў і навыкаў, якія вы атрымаеце ў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах. Толькі граматныя, энергічныя, прафесійныя кадры могуць вырашаць важныя сацыяльна-эканамічныя задачы, якія стаяць перад краінай.
Няхай заўсёды вам спадарожнічае поспех і ўдача, збываюцца вашы планы і жаданні! Здароўя вам, упэўненасці ў сабе, творчых пошукаў і адкрыццяў, мірнага неба, шчаслівага жыцця на нашай роднай зямлі!
У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о