Паважаныя нашы ветэраны!
Сардэчна віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабрыні, у якім спалучаецца цеплыня і клопат, павага і любоў. Яно – сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, сувязі эпох.
Менавіта вам мы абавязаны ўсім, што ў нас ёсць і чым мы ганарымся сёння – моцнай і адзінай краінай, мірным небам над галавой і магчымасцю жыць і працаваць у незалежнай краіне. Вашыя патрыятызм, самааддача, мэтанакіраванасць, працалюбівасць, гатоўнасць многім ахвяраваць дзеля Радзімы заслугоўваюць усеагульнай павагі і з’яўляюцца прыкладам для нас і падрастаючага пакалення.
Жадаем вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму, веры, надзеі і любові, няхай вашыя душы застаюцца заўсёды маладымі, а побач будуць родныя і блізкія людзі.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий