0
47

Паважаныя жыхары Петрыкаўшчыны!
Прыміце віншаванні з нагоды 101-гадавіны з дня ўтварэння Петрыкаўскага раёна!

Гэта свята для ўсіх, хто ганарыцца сваёй малой радзімай, яе непаўторнай прыродай, слаўнай гісторыяй і самабытнай культурай.

Раён прайшоў вялікі і слаўны шлях! Мяняліся яго тэрыторыя, сацыяльна-эканамічныя рэаліі, але нязменным заставалася стаўленне людзей да сваёй малой радзімы.
На нашай цудоўнай роднай зямлі жывуць працавітыя, гасцінныя людзі. Сёння Петрыкаўшчына – прыгожы і ўтульны край. Упэўнены, што дзень утварэння раёна – гэта чарговая кропка адліку для рэалізацыі смелых планаў, амбіцыйных пераўтварэнняў, дасягнення новых вяршынь.

Жадаем Петрыкаўшчыне і ўсім яе жыхарам працвітання, дабрабыту, добрага здароўя і новых поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі і малой радзімы!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о