Паважаныя работнікі і ветэраны банкаўскай і фінансавай сферы! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Сфера вашай дзейнасці справядліва лічыцца надзейнай апорай эканомікі любой дзяржавы, а высокі прафесіяналізм, працаздольнасць і кампетэнтнасць фінансістаў з’яўляюцца залогам дабрабыту краіны.
Ваша праца садзейнічае зберажэнню сродкаў грамадзян, забяспечвае якаснае абслугоўванне дзейнасці вытворцаў усіх сфер і галін эканомікі.
Здароўя вам, міру, новых прафесійных дасягненняў. Дабрабыту вам і ўдачы ва ўсіх пачынаннях!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий