Паважанныя працаўнікі Петрыкаўскага раёна!
Прыміце віншаванні са злётам перадавікоў народнай гаспадаркі!
З года ў год мы аддаём даніну павагі людзям, якія дабіваюцца высокіх паказчыкаў у працы. Вы працягваеце слаўныя традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі, сваёй працавітасцю праслаўляеце родны край, садзейнічаеце росквіту нашага рэгіёну і Беларусі. Шчыра дзякую вам за працу і актыўную жыццёвую пазіцыю. Асобыя словы ўдзячнасці ветэранам за той неацэнны досвед, які вы перадалі маладому пакаленню.
Жадаю, каб Петрыкаўшчына развівалася, раслі эканамічныя паказчыкі і дабрабыт жыхароў, добраўпарадкаваліся тэрыторыі, прымнажалася колькасць рэалізаваных ініцыятыў. Толькі разам мы зможам дабіцца добрых вынікаў для развіцця і працвітання роднай зямлі. Усім жадаю шчасця, радасці, міру і дабрабыту!
Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Оставить комментарий