Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам!
15 сакавіка – значная дата для нашай дзяржавы. У гэты дзень краіна адзначае прыняцце Асноўнага Закона, у якім адлюстраваны ўсе нашы правы і свабоды як грамадзян суверэннай краіны з багатай гісторыяй.
Захаваўшы асновы прававой дзяржавы, абноўленая Канстытуцыя ўдасканаліла інстытут народаўладдзя і стварыла сістэму кіравання, якая адпавядае выклікам нашага часу. Новыя механізмы абароны адвечных каштоўнасцей, нацыянальнай памяці і традыцыйнага ўкладу жыцця, без сумнення, з’яўляюцца надзейнай платформай для ўстойлівага развіцця Беларусі на дзесяцігоддзі наперад.
Жадаю ўсім радасці і згоды, сямейнага дабрабыту, а нашай суверэннай Беларусі – міру і росквіту.
Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Оставить комментарий