Віншаванні з нагоды Міжнароднага жаночага дня ад кіраўніцтва раёна ў святочны дзень прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вера Аляксандраўна Кароткая.
Вера Аляксандраўна – адзіны ветэран Вялікай Айчыннай, пражываючы на тэрыторыі раёна. Легендарная, гераічная жанчына, якая ў гады вайны ў саставе асобнага зянітна-пражэктарнага жаночага батальёна прайшла пераможным маршам да самага Берліна.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў, адрасуючы пажаданні жанчыне-ветэрану, адзначыў:
– Усё сваё жыццё Вы аддалі Радзіме. Адважна ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, а ў суровыя пасляваенныя гады аднаўлялі зруйнаваную краіну. Зусім хутка краіна шырока і ўрачыста будзе адзначаць 80-годдзе Вялікай Перамогі над фашызмам. Гэта ў першую чаргу Ваша свята, шаноўная Вера Аляксандраўна. Нізкі Вам паклон за ўсё, што Вы зрабілі дзеля нашай свабоды, незалежнасці і годнага жыцця.
Вы – наш сімвал мужнасці духу і непераможнасці. Ваш гераічны ва ўсіх сэнсах жыццёвы шлях – гонар і прыклад для пераймання: мужная, працавітая, жыццялюбівая жанчына!
Калі вакол мір і спакой, то заўжды ёсць месца святу. Асабліва такому, як Дзень жанчын, які сёння адзначае краіна. – Ад усёй душы віншую Вас, паважаны наш ветэран, з гэтым сонечным, вясновым днём. Няхай Ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена радасцю!
Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька пажадала ветэрану цеплыні і пяшчоты, клопату і не мець ніякіх жыццёвых турбот і нягод.
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий