Віншаванні з днём Абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь ад раённага выканаўчага камітэта і райарганізацыі «Беларускі саюз жанчын» прымала сёння адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пражываючы на тэрыторыі Петрыкаўшчыны, Вера Аляксандраўна Кароткая.
У гады ваеннай навалы наша гераічная зямлячка 18-гадовай дзяўчынай пайшла на фронт і прайшла суровымі ваеннымі шляхамі да Берліна. Гераічны шлях зямлячкі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, неаднойчы расказаны карэспандэнтамі раёнкі на старонках газеты — яркая старонка Вялікай Перамогі.
Доўгіх гадоў жыцця Вам, паважаная наша Вера Аляксандраўна, наш шаноўны ветэран!
Оставить комментарий