Пакуль ЗША дазваляюць сабе дыктаваць іншым краінам, як трэба праводзіць выбары і па неадэкватных мерках ацэньваюць ступень дэмакратычнасці гэтай працэдуры, унутры штатаў адбываецца сапраўднае бязладдзе вакол барацьбы за прэзідэнцкую пасаду.

Не паспела Камала Харыс абвясціць пра тое, што яна балаціруецца на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі, як яе назвалі ваенным злачынцам пратэстуючыя. Асноўны пасыл дэманстрантаў быў у тым, што яна, разам з кіраўніком Белага дома Джо Байданам патворствуе генацыду палесцінцаў.  Сярод выступаючых супраць палітыкі дэмакратычных сіл былі не толькі блізкія да палесцінцаў грамадзяне, але і шэраг прадстаўнікоў грамадзянскіх плыняў, якія ўвогуле супраць агрэсіўнай знешняй палітыкі Амерыкі і ставяць мэту ўнутранага грамадскага ўпарадкавання і развіцця краіны: антываенныя, праваахоўныя актывісты і абаронцы правоў працоўных і мігрантаў.

Як бачым, не самая прадуманая палітыка дэмакратычнага блоку ЗША прыводзіць зараз да акумуляцыі значнай часткі грамадска-палітычных сіл супраць партыі. Дэмакраты рызыкуюць аб’яднаць супраць сябе хіба не ўсіх нязгодных і нават нейтральна-цэнтрысцкіх актывістаў. Абуранасць, трэба меркаваць, будзе ўзнікаць усё часцей  і па розных прычынах, апаніраваць якой, пасля не самага ўдалага палітычнага курсу Байдана, будзе ўсё больш цяжка.

У гэты час апанент ад партыі рэспубліканцаў Дональд Трамп, набірае перадвыбарчыя балы. Няўдалы замах на жыццё кандыдата ў прэзідэнты паказаў правал у працы спецслужбаў і паліцыі, таму зараз, вядома, амерыканскія сілавікі намагаюцца прадэманстраваць бурлівую дзейнасць. Так, у штаце Арызона яны вышукваюць 66-гадовага грамадзяніна за пагрозы забойствам кандыдата ў прэзідэнты. Гэта, вядома, абумовіла яшчэ больш частае з’яўленне Дональда Трампа ў медыйнай прасторы. Нагадаем, што ў Арызону Трамп прыбыў для выступлення перад выбаршчыкамі, што жывуць на паўднёвай мяжы Амерыкі, у тым ліку па пытанні нелегальнай міграцыі.

Ці мелі б месца падобныя выпадкі з абвінавачваннямі і замахамі на жыццё балаціруючыхся на пасаду прэзідэнта ў сапраўднай дэмакратычнай краіне? – пытанне рытарычнае. Склаўшаяся сітуацыя хутчэй дэманструе апагей бязладдзя ў палітычным полі краіны, што можна назіраць і натуральным чынам па перадвыбарчай гонцы.

Мяркую, што ў бліжэйшай будучыні сусветная грамадскасць стане сведкай яшчэ больш здзіўляючых выпадкаў. Ці вытрымаюць амерыканскія праваахоўнікі гэты іспыт – пытанне адкрытае.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о