Па даручэнні выконваючай абавязкі старшыні райвыканкама, сур’ёзная ўвага павінна быць нададзена гэтымі днямі рабоце з насельніцтвам.
Як ідуць выплаты пацярпелым пасля разгулу стыхіі па лініі Белдзяржстраху, якая рэальная дапамога аказваецца сацыяльнай службай, ці дайшлі мы да кожнага чалавека — спіс пытанняў, агучаных Аляксандрай Янчанкавай і ўзятых на кантроль адказнымі службамі.
Па інфармацыі дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Петрыкаўскім раёне Паліны Бельскай, ад насельніцтва прынята 165 заяў і ўжо праведзена 163 агляды.
— Па заявах з вёсак Міхедавічы і Свобода адпрацуем днямі, так як гаспадары пражываюць на тэрыторыі Мазырскага раёна.
За 3 дні праведзена 31 выплата на агульную суму 6140 рублей. У выхадныя дні выплаты атрымалі пацярпелыя з категорыі пенсіянераў, маламаёмасных, інвалідаў. З сённяшняга дня выплаты будуць арганізаваны праз пошту и Белагропромбанк. Пры неабходнасці, страхавы агент правядзе выплаты па адрасе пражывання пацярпелага, — паведаміла Паліна Бельская.
Оставить комментарий