Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, з 9 па 13 снежня АДАІ РАУС праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне ДТЗ з удзелам грузавых аўтамабіляў.

Увага – бяспецы грузавых аўтамабіляў

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што перавозка груза забараняецца, калі ён:

— стварае рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху;

— абмяжоўвае вадзіцелям агляд дарогі;

— ускладняе кіраванне транспартным сродкам, парушае яго ўстойлівасць;

— закрывае знешнія светлавыя прыборы і святловяртальнікі, рэгістрацыйныя, часовыя і апазнавальныя знакі транспартных сродкаў, перашкаджае ўспрыманню сігналаў, якія падаюцца рукой пры няспраўных светлавых указаннях паваротаў;

— ствараюць шум, пыляць, забруджваюць дарогу і навакольнае асяроддзе.

Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о