Усё пра перавагі мэтавага навучання і атрыманне прэстыжнай спецыяльнасці

0
50

Людміла ЖУКАВЕЦ, начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама:
– Навучанне па мэтавым накіраванні ўяўляе сабой усвядомлены падыход да выбару будучай прафесійнай дзейнасці. Галоўным плюсам гэтай формы навучання, і гэта добра ўсведамляюць выпускнікі і іх бацькі, з’яўляецца гарантаванае працаўладкаванне маладога спецыяліста, які атрымаў вышэйшую адукацыю, на тэрмін не менш за пяць гадоў, а выпускніка, які атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, – на тэрмін не менш як тры гады, з прадастаўленнем яму ўсіх ільгот і гарантый, прадугледжаных для маладых спецыялістаў дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
На сённяшні дзень у сферы адукацыі Петрыкаўшчыны працуюць 32 педагогі-мэтавікі. Сёлета па педагагічных спецыяльнасцях прыбудзе 10 маладых спецыялістаў, якія свядома выбралі прафесію педагога.
У 2025 годзе праведзена работа па заключэнні мэтавых дагавораў, што дазволіла заключыць яшчэ 10 дагавораў з выпускнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта навучэнцы ДУА ”Капаткевіцкая сярэдняя школа”, “Сярэдняя школа № 2 г. Петрыкава”, “Сярэдняя школа № 1 г. Петрыкава”, “Пціцкая сярэдняя школа”, а таксама выпускнікі суседняга Мазырскага раёна – “Слабадская сярэдняя школа” і “Козенская сярэдняя школа”.
Найбольшую цікавасць абітурыенты праяўляюць да шэрагу вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў: установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага”, “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж”.
Для афармлення дагавора аб мэтавым навучанні па педагагічных спецыяльнасцях, пра гэта пастаянна ідзе гаворка на бацькоўскіх сходах, выпускніку неабходна звярнуцца ў адміністрацыю сваёй школы і заявіць аб адпаведным намеры. Навучэнцы праінфармаваны, што перыяд для падачы заяў строга рэгламентаваны, і самы лепшы час для гэтага – да 15 красавіка, калі ажыццяўляецца фарміраванне заявак на мэтавае навучанне. Своечасовы зварот дае магчымасць уключыць выпускніка ў спіс кандыдатаў на мэтавае навучанне і забяспечыць магчымасць заключэння дагавора ва ўстаноўленым парадку.

Хочацца звярнуцца да будучых выпускнікоў: прымайце ўзважаныя рашэнні пры выбары свайго шляху, памятаючы пра тое, што месца вашага нараджэння, першых крокаў у адукацыі, дзе пражываюць вашыя родныя і сябры, – гэта ваша малая радзіма. І як вучыць вядомая народная мудрасць, менавіта там, дзе чалавек з’явіўся на свет, ён можа прынесці найбольшую карысць.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о