Усведамляць адказнасць за лёс краіны

0
405

У рамках адзінага дня інфармавання працоўны калектыў ДУА “Гімназія горада Петрыкава” наведала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Наталляй Ходзька.

У сваім выступленні “Беларусь – краіна міру і згоды” Наталля Мікалаеўна адзначыла, што эфектыўнае і паспяховае развіццё суверэннай Беларусі патрабуе грамадскай згоды, заснаванай на ўнутраным адзінстве.
– Мір – аснова жыцця і працвітання. Але для таго, каб яго захаваць, кожны з нас павінен усведамляць адказнасць за лёс краіны. Часам мы не заўважаем, як добра і спакойна жывём. Наша Беларусь у сваім развіцці за апошнія 30 гадоў зрабіла вялікі крок уперад, а Кіраўнік дзяржавы робіць усё, каб мір і спакой быў у нашай любімай краіне, – адзначыла прадстаўнік улады.
Аратар упэўнена: каб забяспечыць і далейшае годнае існаванне, кожны грамадзянін Рэспублікі павінен пайсці на Выбары ў студзені 2025 года і аддаць свой голас за стабільную і квітнеючую Беларусь.
Перад прысутнымі выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Крысціна Браім. Крысціна Мікалаеўна абмеркавала з работнікамі ўстановы міралюбівую знешнюю палітыку беларусаў, мірныя ініцыятывы Мінска па ўрэгуляванні канфліктаў паміж народамі. Аратар адзначыла: асаблівая рыса нашага народу – гасціннасць.
– Мы смела адкрываем межы, пацвярджаючы імкненне да захавання добрасуседскіх адносін. Бязвізавы парадак уезду для жыхароў 38 еўрапейскіх дзяржаў прадоўжаны на 2025 год. На нашай зямлі знайшлі свой дом сотні тысяч украінцаў. З моманту пачатку канфлікту ў нашу краіну перамясцілася больш за 270 тысяч жыхароў суседняй краіны, якім прадастаўляецца неабходная дапамога.
Спецыяліст падкрэсліла, што кожны з нас укладвае часцінку сябе ў агульны вынік развіцця краіны. Самаадданай працай мы робім усё, каб наша зямля стала больш прыгожай.
Дадатковай тэмай сустрэчы паслужыла тэма інфармацыйнай культуры, кіберзлачынства. Намеснік старшыні райвыканкама давяла прысутным інфармацыю пра злачынныя і дэскрутыўныя схемы махляроў у сетках, і заклікала быць уважлівымі, не пераходзіць па падазроным спасылкам, не прадастаўляць свае асабістыя дадзеныя. Сучаснасць патрабуе не толькі ўменне карыстацца інтэрнэт-рэсурсамі, але і граматна арыентавацца ў вялікім патоку інфармацыі.

Усведамляць адказнасць за лёс краіны Усведамляць адказнасць за лёс краіны Усведамляць адказнасць за лёс краіны Усведамляць адказнасць за лёс краіны

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о