“Усміхайцеся часцей, мілыя жанчыны!”

0
84

Шчырая акцыя прайшла на Петрыкаўшчыне 8 сакавіка.

“Усміхайцеся часцей, мілыя жанчыны!”

“Дарыць падарункі прыемней, чым іх атрымліваць” – з гэтым дакладна пагодзяцца актывісты Маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў. Думаем, і вы таксама, паважаныя чытачы.

“Усміхайцеся часцей, мілыя жанчыны!”

8 сакавіка, у галоўнае вясновае свята – Міжнародны жаночы дзень, вось ужо другі год запар члены Маладзёжнага савета сумесна з карэспандэнтам “ПН” праводзяць акцыю. Моладзь з самай раніцы віншуе цудоўных жанчын Петрыкаўшчыны, выпадковых мінакоў, з якімі сустракаюцца на вуліцах горада, са святам. Гэта ініцыятыва стала добрай традыцыяй, яна стварае сапраўдную атмасферу свята, напаўняе горад вясновымі фарбамі і радасцю. Для акцыі былі абраныя традыцыйныя вясновыя кветкі, такія як цюльпаны, выгадаваныя ў гадавальніку Петрыкаўскага лясгаса. Жанчыны, якія атрымалі кветкі, выказвалі шчырую падзяку за ўвагу і зарад пазітыўных эмоцый.

“Усміхайцеся часцей, мілыя жанчыны!”

Таксама для прыгожай паловы чалавецтва былі падрыхтаваны сувеніры ад “Петрыкаўскіх навін”. Многія адзначалі, што такія акцыі робяць свята больш цёплым і запамінальным. Акцыя ад Маладзёжнага савета стала яскравым прыкладам таго, як невялікія, але шчырыя жэсты могуць зрабіць свята асаблівым. Уручэнне кветак, сувеніраў не толькі падкрэслівае значнасць Міжнароднага жаночага дня, але і аб’ядноўвае людзей, ствараючы атмасферу дабра і радасці.

“Усміхайцеся часцей, мілыя жанчыны!”

“Так прыемна атрымліваць такія простыя, але шчырыя знакі ўвагі. Гэта сапраўды ўзнімае настрой, я вельмі рада, што ў нас такая моладзь”, – дзялілася эмоцыямі адна з атрымальніц букета.

“Усміхайцеся часцей, мілыя жанчыны!”

Маладзёжны савет плануе працягваць падобныя акцыі і далей, каб нагадаць усім пра важнасць павагі і любові да жанчын не толькі ў святочныя дні, але і ў паўсядзённым жыцці.

“Усміхайцеся часцей, мілыя жанчыны!”“Усміхайцеся часцей, мілыя жанчыны!”“Усміхайцеся часцей, мілыя жанчыны!”

Марыя Тамко,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о