З гэтай радаснай падзеяй навучэнцаў павіншавала дырэктар гімназіі Людміла Рыгораўна Хільман, пажадаўшы дзецям добра адпачыць на канікулах, каб гэтае лета запомнілася яркімі ўражаннямі, цікавымі і карыснымі справамі. Таксама Людміла Рыгораўна падзякавала настаўнікам за працу.
На лінейках былі адзначаны навучэнцы, якія на працягу навучальнага года актыўна ўдзельнічалі ў школьных і гарадскіх конкурсах, розных мерапрыемствах.
Ва ўрачыстай абстаноўцы за выдатныя і добрыя поспехі ў вучобе многія атрымалі граматы. Дыпломамі і граматамі ўзнагароджаны пераможцы, прызёры і ўдзельнікі розных алімпіяд, творчых конкурсаў і спаборніцтваў.
Наперадзе-летнія канікулы!
Оставить комментарий