Нацыянальны парк “Прыпяцкі” паведамляе, што з пачатку 2024 года супрацоўнікамі прыродаахоўнай установы было зафіксавана 12 правапарушэнняў па частцы аматарскага рыбалоўства і канфіскавана каля 430-ці метраў рыбалоўных сетак. Таксама варта адзначыць, што пачасціліся выпадкі выяўлення ўсталяваных рыбалоўных прылад “экран-тэлевізараў” у рыбалоўных угоддзях Нацыянальнага парку, што з’яўляецца парушэннем і караецца законам.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі № 284 ад 21 ліпеня 2021 года, ДПУ Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, як карыстальнік рыбалоўных угоддзяў, перададзеных для арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства, мае права арганізоўваць аматарскае рыбалоўства адным ці некалькімі спосабамі, прадугледжанымі правіламі.

На тэрыторыі нацыянальнага парку дазволеныя наступныя прылады і спосабы рыбалоўства:
– нахлыставыя, паплавочныя, кіўковыя і дновыя вудачкі, спінінгі, караблікі;
– кружкі, жарліцы, стаўкі, калабашкі і іншыя аналагічныя сістэмы і абсталяванні;
– багорыкі з шырынёй крука (адлегласць ад цаўя да вастрыя джала) не большай за 9 сантыметраў і падсачкі (без абмежавання па памеры акружнасці і кроку ячэйкі) для ўздыму з вады вылаўленай рыбы;
– лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі, пры якім дазваляецца выкарыстанне адной прынады ці прыманкі для аднаго рыбалова;
– лоўля рыбы з ужываннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў да 5 штук на рыбалова;
– лоўля рыбы з ужываннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў да 10 штук на рыбалова.

Не трэба забывацца, што аматарская рыбная лоўля ў рыбалоўных угоддзях прыродаахоўнай установы дазволена пры наяўнасці пуцёўкі на платнае аматарскае рыбалоўства, а пры яго адсутнасці караецца згодна з заканадаўствам.
Па ўсіх пытаннях платнага аматарскага рыбалоўства і прапануемых паслуг да яго звяртайцеся па нумары тэлефона: 8-02350-5-70-37.

Уладзіслаў ПАЛУЯН,
вядучы інжынер
па паляўнічай гаспадарцы нацпарку “Прыпяцкі”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о