Сёння, бліз станцыі Коржаўка, прайшоў агляд гатоўнасці пажарных каманд і брыгад Петрыкаўскага лясгасу.

Начальнік аховы, абароны лесу і паляўнічай гаспадаркі Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Вадзім Караленка праверыў стан тэхнікі, рыштунку пажарных лесаахоўнай галіны.












Потым лясныя ахоўнікі прыступілі да тушэння ўмоўнага ўзгарання. Першымі на барацьбу з вогненнай стыхіяй адправілася трактарная тэхніка, што ўзарала шырокай раллёй месца вакол узгарання, каб не даць агню распаўсюдзіцца па зямлі на больш шырокую тэрыторыю.


Такія падраздзяленні існуюць пры кожным лясніцтве. Задача агняборцаў — прыступіць да лакалізацыі і тушэння пажару і вызначыць, калі калектыў здолее справіцца з агнём сваімі сіламі, а калі патрэбна і больш істотная дапамога.


Па легендзе вучэнняў пажар быў адносна буйны і лесаахоўнікаў падтрымала пажарная каманда, што падаспела на пажарным аўтамабілі.

А канчаткова патушыць агонь прыбылі выратавальнікі РАНС, якія “дабілі” і без таго ўжо кволага “чырвонага пеўня” з так званых вадзяных пушак.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий