Уласнае жыллё – важны складнік дабрабыту насельніцтва

0
62

Уласнае жыллё – важны складнік  дабрабыту насельніцтваАктыўнымі тэмпамі ідзе будаўніцтва жылога шматкватэрнага дома па вуліцы Макаранкі ў райцэнтры.

Днямі наведалі будаўнічы аб’ект і пацікавіліся ходам работ па ўзвядзенні шматпавярхоўкі.
Як пазначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр, дзякуючы спрыяльным умовам надвор’я і зладжанай працы будаўнікоў работы па ўзвядзенні аб’екта ідуць у межах распрацаванага і зацверджанага графіка. Здача шматкватэрнага жылога дома запланавана на снежань 2025 года.
– Нагадаем, у 40-кватэрным жылым доме будуць аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры для асоб сацыяльнай і ведамаснай катэгорыі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Калі падрабязней, то гэта 10 сацыяльных кватэр, 7 кватэр будуецца шляхам далявога будаўніцтва (іх для сваіх супрацоўнікаў ўзводзяць прадпрыемствы і арганізацыі раёна), 11-ць кватэр для катэгорыі ваеннаслужачых, астатнія – арэнднае жыллё, – распавёў у час размовы нашаму карэспандэнту Аляксандр Дзягцяр.
Уласнае жыллё – важны складнік дабрабыту насельніцтва і дзейсны сродак замацавання кадраў, упэўнены намеснк старшыні райвыканкама, куратар будаўнічай сферы.
– Галоўным прыярытэтам галіны ў мінулым годзе было выкананне задання будаўніцтва жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання. Так, за 2024 год уведзена ў эксплуатацыю 4625 квадратных метраў жылых памяшканняў. На 103,6% выканана заданне па будаўніцтве жылля з дзяржаўнай падтрымкай. Уведзена ў эксплуатацыю 32 індывідуальныя жылыя дамы. На 400% выканана заданне па будаўніцтве жылых дамоў для шматдзетных сем’яў. Будаўнічымі арганізацыямі раёна выкананне падрадных работ склала 111% да адпаведнага перыяду мінулага года. Не менш высокія мэты ставім перад сабой і сёлета, – рэзюмаваў Аляксандр Дзягцяр.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о