«Уладара сяла» выбралі ў Петрыкаўскім раёне

0
224

На базе аграгарадка Курыцічы прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” 2025 года.

Сямейныя пары Герасіменка, Ёрш з аграгарадка Курыцічы, Крэс з аграгарадка Ляскавічы павінны будуць прайсці разнастайныя конкурсныя этапы, прадэманстраваць свае ўменні і творчыя здольнасці, узаемаразуменне і ўзаемавыручку, зладжанасць, пачуццё гумару, кемлівасць.

Конкурсная праграма “Уладар сяла”, што паходзіць у аграгарадку Курыцічы сабрала дружныя і зладжанныя ў справах сем’і.
Доказ гэтаму сельскагаспадарчая эстафета “Каласок і каліначка”, конкурс “Палескія дрывасекі”.

Пасля напружанай барацьбы перамогу святкавала сям’я Аляксея і Тамары Ёрш. Дыпломам другой ступені ўзнагароджана сям’я Аляксандра і Таццяны Крэса, дыпломам трэцяй ступені – сям’я Сяргея і Анастасіі Герасіменка.

Ляснічы Смятаніцкага лясніцтва Віктар Голас уручыў сем’ям саджанцы туі, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Сятлана Блінец уручыла сертыфікат сям’і Герасменка. Падарункі і салодкія прызы атрымалі ўсе ўдзельнікі з рук першага сакратара раённай арганізацыі “БРСМ” Дар’і Туравец.

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о