Адкрыццё пляжнага сезону з-за няўстойлівага надвор’я з амаль штодзённымі ападкамі зацягваецца.
Аднак днямі мы наведалі гарадскі пляж №2, што знаходзіцца побач з паромнай пераправай у накірунку вёскі Вялаўск аўтадарогі Петрыкаў-Мазыр, каб упэўніцца ў яго гатоўнасці да сезону.
На ўзбочыне дарогі нас няветліва сустрэў указальнік “Пляж №2”, знешні выгляд якога пакідае жадаць лепшага. Для чалавека не мясцовага, які, напрыклад, упершыню плануе наведаць упадабанае землякамі месца адпачынку, і “праскочыць” яго не дзіўна. Сумны знешні выгляд знака, які патанае ў траве і невыразны надпіс нібы гавораць “не запрашаем!” Дарога ідзе праз лес, таму зразумелы пэўныя нязручнасці, і ўсё ж варта прывесці яе ў належны стан: усё ж яна вядзе да месца масавага адпачынку. Што да самаго пляжу, то ён гатовы сустрэць першых адпачываючых.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о