Указ № 630: змяненні ў дакуменце, лінія “ПН” працягвае работу

0
169

Не сакрэт, што СМІ выступаюць пасрэднікам у арганізацыі канструктыўнага дыялогу насельніцтва і ўлады.
Для гэтых мэт у 1997 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі быў падпісаны Указ № 630 “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі”, рэалізацыя якога вядзецца і на старонках “Петрыкаўскіх навін”. З 5 студзеня 2025 года ўступілі ў сілу змяненні ў дадзены Указ. Асабліва хочацца звярнуць увагу на скарачэнне тэрміну рэагавання на атрыманыя ад СМІ апавяшчэнні аб апублікаваных крытычных матэрыялах да 15 працоўных дзён з дня, наступнага за днём атрымання апавяшчэння аб такіх матэрыялах. Таксама дакументам устаноўлены двухдзённы тэрмін для інфармавання рэдакцыяй дзяржорганаў, арганізацый, прадпрыемстваў аб апублікаваным адносна іх крытычным матэрыяле.

Указ № 630: змяненні  ў дакуменце,  лінія “ПН” працягвае работуРэалізацыю Указа № 630 у новым годзе распачала “тэлефонная лінія” Петрыкаўскіх навін. У рэдакцыю звярнуўся жыхар райцэнтра, блізкія людзі якога наведваюць краму “Святлана”, што размешчана ў раёне Белкі. Па словах земляка, работа гандлёвага аб’екта ў мясцовага насельніцтва не выклікае нараканняў: прадукты заўсёды свежыя і ў асартыменце, прадаўцы добразычлівыя, тактычныя, дапамогуць з выбарам неабходнага. Але ёсць адна нязручнасць для наведвальнікаў: у краму сталаму чалавеку цяжка патрапіць – няма парэнчаў. А ў зімовы перыяд насельніцтву, незалежна ад узросту, падняцца на ганак, выкладзены пліткай – небяспечна. Праблемным з’яўляецца і пераадоленне спуску ўжо з пакупкамі.
Звяртаем увагу адказных асоб на сітуацыю. У пагоні за вонкавым выглядам крамы, не варта забываць і пра бяспеку жыццядзейнасці насельніцтва.

Антаніна Смірнова,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о