У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння

0
180

У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння25 лютага 2024 года ў нашай краіне адбыліся Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VIII склікання. Па Жыткавіцкай выбарчай акрузе № 39 у склад Палаты Прадстаўнікоў жыхарамі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага раёнаў была абрана Святлана Сянько.
Мы сустрэліся з парламентарыем, каб даведацца: якімі падзеямі адзначаны для яе мінулы год у новым статусе.
– Святлана Уладзіміраўна, заканатворчы працэс – асноўны напрамак дзейнасці дэпутатаў. Як склаўся ў гэтых адносінах 2024 для вас і вашых калег?
– У аснову нашай заканатворчай дзейнасці ляглі задачы, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы па вываду нацыянальнай эканомікі на апераджальныя тэмпы росту, паляпшэнне сацыяльных гарантый грамадзян, умацаванне нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь. У перыяд дзейнасці Палаты прадстаўнікоў VIII склікання былі праведзены 24 пасяджэнні, прыняты 64 законапраекты, сярод іх 37 – аб ратыфікацыі міжнародных дамоў і пагадненняў. Прынятыя законы накіраваны на забеспячэнне ўстойлівага развіцця нашай дзяржавы.

 

У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння У Палаце прадстаўнікоў уваходжу ў склад Пастаяннай камісіі па працы, занятасці і сацыяльных пытаннях, з’яўляюся намеснікам старшыні камісіі. За справаздачны перыяд удзельнічала ў 16 пасяджэннях, працоўных групах, круглых сталах Пастаяннай камісіі, у тым ліку чатырох пашыраных пасяджэннях.

У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння

Дэпутатамі былі падрыхтаваны, вынесены на разгляд сесіі Палаты прадстаўнікоў і прыняты ў двух чытаннях тры законапраекты: “Аб змене законаў па пытаннях ветэранаў”, “Аб змене законаў па пытаннях занятасці насельніцтва”, “Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых раследванняў”.

 

На сённяшні дзень на разглядзе ў Пастаяннай камісіі знаходзіцца 4 законапраекты. Праца над законапраектам далёка не просты працэс, падчас якога даводзіцца вырашаць мноства задач, пралічваць наступствы прыняцця будучага закона. Для больш якаснай падрыхтоўкі законапраекта дэпутаты вывучаюць правапрымяральную практыку, праводзяць сустрэчы з выбаршчыкамі. Таксама ў рамках рэалізацыі кантрольных паўнамоцтваў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, удзельнічала ў трох сумесных пасяджэннях Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з атрыманнем інфармацыйных паведамленняў і адказаў на пытанні ад членаў Урада.

– У нашым рэгіёне вы часты госць. Чым была абумоўлена праца ў акрузе ў мінулым годзе?

У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння– У выбарчай акрузе мая дзейнасць накіравана на вырашэнне надзённых праблем для паляпшэння якасці жыцця людзей. Наведваючы раёны, выкарыстоўвала розныя формы працы з насельніцтвам, каб пачуць, усвядоміць найбольш вострыя сітуацыі. Гэта прыёмы, прамыя тэлефонныя лініі, разгляд зваротаў, круглыя сталы, дыялогавыя пляцоўкі, удзел у пасяджэннях выканкама і райсавета. За справаздачны перыяд мною арганізаваны і праведзены: 23 асабістыя прыёмы грамадзян, 19 “прамых тэлефонных ліній”, 184 сустрэчы, больш за сто сустрэч – у працоўных калектывах. Прынята 49 выбаршчыкаў, разгледжана 70 зваротаў.

У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэнняМаючы зносіны з насельніцтвам, імкнуся паглыбіцца ў кожную праблему, з якой да мяне звяртаюцца жыхары, знайсці спосабы яе вырашэння. Найбольш часта людзі звярталіся з пытаннямі ЖКГ. Гэта рамонт дарог, добраўпарадкаванне вуліц, грамадзянскіх могілак, таксама пытанні гандлю, транспарту, капітальнага рамонту дамоў, медыцынскага абслугоўвання, працаўладкавання, якасці пітной вады, электраацяплення, набыццё арэнднага жылля, функцыянаванне станцыі тэхагляду і інш. Выкарыстоўваю практыку выездаў на месцы, дзе неабходна асабіста ацаніць абстаноўку. Тлумачэнне алгарытму дзеянняў для вырашэння пастаўленых пытанняў, цесная ўзаемасувязь з раённай вертыкаллю ўлады, дазволіла вырашыць многія агучаныя насельніцтвам пытанні. Некаторыя з іх: праведзены рамонт дарог завулкаў Асенніх у Петрыкаве, праведзены рамонт электраправодкі ў жылым доме аграгарадка Бабунічы, функцыянуе перасоўная станцыя тэхабслугоўвання транспарту, размешчаная ў пасёлку Муляраўка – быў накіраваны дэпутацкі запыт у РВПС “Белтэхагляд”, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, арганізавана перавозка людзей праз раку Прыпяць у перыяд закрыцця паромнай пераправы. Ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам аблвыканкама, райвыканкама, іншымі зацікаўленымі асобамі ўдалося вырашыць наказы выбаршчыкаў па адкрыцці камп’ютарнага тамографа ў Петрыкаўскай ЦРБ, праведзены рамонт дарог у пасёлку Капаткевічы, рамонт Капаткевіцкай дзіцячай школы мастацтва, у Капаткевічах пачата будаўніцтва стадыёна. На кантролі застаюцца некаторыя пытанні, рашэнне якіх патрабуе дадатковай крыніцы фінансавання. Як прыклад – капітальны рамонт дарожнага пакрыцця.

Прымала ўдзел у пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта, прэзідыума, рабоце сесій раённага Савета дэпутатаў, пасяджэннях пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Удзел у такога роду мерапрыемствах меў на ўвазе садзейнічанне больш камфортнаму жыццю насельніцтва. Пры рабоце ў акрузе праводжу работу па абмеркаванні законапраектаў, надаю ўвагу вывучэнню работы службы “адно акно”, якасці пасяўной і ўборачнай кампаніі, падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года.

У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння

Штомесяц ажыццяўляю маніторынг цэн, праводжу апытанне пакупнікоў аб якасці абслугоўвання. Мною праведзена 36 маніторынгаў цэн у гандлёвых аб’ектах і аптэках.

– Ваша ўзаемадзеянне з выбаршчыкамі, напэўна, не абмяжоўваецца толькі афіцыйным характарам?
– Вядома. Гэтаму садзейнічаюць і іншыя формы работы. Неаднаразова брала ўдзел у правядзенні Адзіных дзён інфармавання, круглых сталоў, дыялогавых пляцовак, сустрэчах з маладзёжнымі аўдыторыямі і працоўнымі калектывамі. У рабочым плане ў абавязковым парадку ўдзел у памятных і знамянальных датах.

У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння

За справаздачны перыяд праведзена 20 мерапрыемстваў з моладдзю, 13 з навучэнцамі ўстаноў адукацыі, з іх 10 дыялогавых пляцовак. У аснову дыскусій леглі пытанні патрыятызму, адзінства і згуртаванасці беларускай нацыі, сямейных каштоўнасцей, электаральнай кампаніі. Толькі некаторыя са значных мерапрыемстваў, рэалізаваныя з маім удзелам на Петрыкаўшчыне: удзел у Рэспубліканскім суботніку, рэспубліканскіх акцыях “Праспяваем гімн разам!”, “Ад усёй душы”, “Дай лесу новае жыццё”, “Збяры партфель першакласніку”, міжрэгіянальным фестывалі “Ад сэрца да сэрца”, удзел у мітынгах “Паклон народу-вызваліцелю” і з нагоды перапахавання астанкаў невядомых воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з’яўлася спікерам у правядзенні мітынгу “Пакуль мы памятаем – мы жывем!”, прымала ўдзел у мерапрыемствах па ўшаноўванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, хлебаробаў-тысячнікаў, шматдзетнай прыёмнай сям’і. Акрамя таго, актыўна прымаю ўдзел у грамадска-палітычнай дзейнасці краіны. Летась, як дэлегат прыняла ўдзел у рабоце VII Усебеларускага народнага сходу, значнай падзеяй стаў удзел у рэспубліканскім патрыятычным форуме “Марафон адзінства” з удзелам Кіраўніка дзяржавы ў “Мінск-Арэне”.

У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэнняУ цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння

– Год быў няпростым, але цікавым, плённым на падзеі. Што вы чакаеце ад 2025?
– 2024 мы пражылі без разбурэнняў і расчараванняў – у цяпле, дастатку, спакоі, згодзе і міры. А мір для беларусаў асабліва важны, як у сябе ў краіне, так і ва ўсім свеце. 2025-ы – Год добраўпарадкавання, пачатак пяцігодкі якасці і нас з вамі чакае вялікая і плённая праца. Застаюцца нязменнымі прыярытэтныя задачы, таму і надалей мы абавязаны імкнуцца сваімі дзеяннямі, учынкамі, талентамі, стваральнай і якаснай працай, яшчэ больш праслаўляць родную краіну, садзейнічаць яе далейшаму развіццю і росквіту.

У цэнтры ўвагі – пытанні жыццезабеспечэння
Дзякуй усім, хто сумленна ўносіў і ўносіць пасільны ўклад у камфортнае і годнае жыццё беларусаў, хто душой хварэе за лёс краіны. Выказваю словы падзякі і шчырую ўдзячнасць усім маім выбаршчыкам, кіраўніцтву раёна, дэпутацкаму корпусу раённага Савета дэпутатаў, упраўленням, аддзелам, службам райвыканкама, кіраўнікам і працоўным калектывам, грамадскім арганізацыям за ўзаемаразуменне, актыўную грамадзянскую пазіцыю, сумеснае плённае супрацоўніцтва ў імя спакою, міру, развіцця і працвітання роднай Беларусі.

Гутарыла Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о