У цэнтры ўвагі – дзеці!

0
213

У цэнтры ўвагі – дзеці!З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў у выніку пакідання іх без нагляду з 19 жніўня па 13 верасня ў рэспубліцы будзе праходзіць прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”.

Акцыя будзе праведзена ў два этапы. На першым этапе з 19 па 30 жніўня акцыя пройдзе на аб’ектах гандлю ў месцах, дзе рэалізуюцца школьныя тавары. Супрацоўнікі МНС нагадаюць бацькам пра тое, да якіх наступстваў можа прывесці пакіданне дзяцей без нагляду. З 2 па 13 верасня ва ўстановах адукацыі пройдзе другі этап акцыі. Выратавальнікі правядуць тэматычныя “Урокі бяспекі”. Акрамя гэтага, у гэты перыяд запланаваны і бацькоўскія сходы.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о