Павіншаваць жыхароў раёна з важнай падзеяй у галіне аховы здароўя ў Петрыкаў прыбылі намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Конюшка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўнаму будаўніцтву Міхаіл Русы, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец, старшыня Камітэта эканомікі абл-выканкама Ігар Аслюк, дырэктар Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” Юрый Пятроўскі. Прымалі высокіх гасцей старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан і выконваючая абавязкі галоўнага ўрача “Петрыкаўскай ЦРБ” Людміла Занкевіч.
У прывітальным слове намеснік старшыны аблвыканкама Андрэй Конюшка павіншаваў жыхароў Перыкаўшчыны са святамі: “Дзякуючы агульнай шчырай працы і дапамозе ААТ “Беларуськалій” Петрыкаўшчына робіць чарговы крок да развіцця і ваш райцэнтр становіцца перспектыўнейшым горадам.
За кошт спонсарскіх сродкаў “Беларуськалія”, а гэта ка-ля 825 тысяч рублёў, было мадэрнізавана памяшканне для рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкі, а фінансаванне рэспубліканскага бюджэту дазволіла набыць рэнтген-камп’ютэрны тамограф на 64 зрэзы коштам амаль 1 мільён 300 тысяч рублёў.
Гэта 24-ты тамограф у вобласці. Кіраўніцтва рэгіёна надае вялікую ўвагу галіне аховы здароўя і справе дыягностыкі ў прыватнасці”.Пасля прамовы намеснік старшыні аблвыканкама ўручыў выконваючай абавязкі галоўнага ўрача “Петрыкаўскай ЦРБ” Людміле Занкевіч сертыфікат на 150 тысяч рублёў на правядзенне рамонтных работ ва ўстанове аховы здароўя.
У сваім звароце да прысутных Міхаіл Русы падкрэсліў: “У час пандэміі мы ўсе маглі пераканацца, як нашыя ўрачы з годнасцю выконвалі свае абавязкі і літаральна здзейснілі подзвіг у справе выратавання чалавечых жыццяў. Зараз жа мы можам бачыць, як развіваецца наша краіна: працуе эканоміка, дзякуючы чаму выдаткоўваюцца сродкі на паляпшэнне якасці нашага жыцця.
Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка адзначаў: што жыхары Гомельшчыны – гэта соль беларускай зямлі, а соль, зямля, хлеб і любоў – гэта аснова”.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан адзначыў: “Сённяшняя падзея падобная на свята, якога мы ўсе з нецярпеннем чакалі.
Да гэтага дня, каб прайсці планавае даследаванне на камп’ютарным тамографе, жыхарам Петрыкаўшчыны даводзілася ехаць у суседнія раёны. Зараз мы будзем мець магчымасць праводзіць неабходную дыягностыку ў роднай бальніцы, што дазваляе дэталёва ацаніць стан органаў і тканак і выявіць паталогіі на ранніх стадыях, што, бясспрэчна, неабходна для захавання здароўя і жыцця нашага насельніцтва.
Дазвольце выказаць шчырыя словы падзякі Гомельскаму абласному выканаўчаму камітэту, міністэрству аховы здароўя, кіраўніцтву ААТ “Беларуськалій”, спонсарам і будаўнічым арганізацыям”.
Мерапрыемства працягнулася ўручэннем сімвалічнага ключа ад кабінета Людміле Занкевіч. Пасля чаго прысутныя атрымалі творчыя падарункі ад мясцовых артыстаў і азнаёміліся ў кабінетам рэнтгенкамп’ютарнай дыягностыкі і дадатковымі памяшканнямі.
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Оставить комментарий