У межах пастаяннай дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям” прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, самай масавай грамадскай арганізацыі Петрыкаўскага раёна, традыцыйна прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей да школы.
Як паведаміла ў час сустрэчы нашаму карэспандэнту старшыня Петрыкаўскай раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека, напярэдадні Дня ведаў райкамы і пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі арганізоўвалі для сваіх супрацоўнікаў і іх дзяцей святы, аказвалі дапамогу ў набыцці канцылярскіх прылад, партфеляў.
Хацелася б адзначыць, што дадзеная акцыя праводзіцца ўжо больш за 20 гадоў. Як правіла, з прафсаюзных сродкаў аказваецца фінансавая дапамога сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту, дзецям, якія ідуць у першы клас, дзецям-сіротам, прыёмным, а таксама шматдзетным, малазабяспечаным сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў або якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Агульная сума матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі прафсаюзнымі арганізацыямі ўсіх узроўняў у ходзе падрыхтоўкі дзяцей да школы сёлета склала 12 тысяч 630 рублёў.
“На сённяшні момант большасць калектыўных дагавораў прадпрыемстваў, арганізацый утрымліваюць дадатковыя нормы па падтрымцы працаўнікоў, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту. І размова не толькі пра выплату матэрыяльнай дапамогі. У шэрагу выпадкаў гэта таксама прадастаўленне вольнага дня 1 верасня з захаваннем заработнай платы, каб бацькі змаглі пабыць побач з дзіцям у асаблівы для яго дзень, – пракаменціравала старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека.
Запісала Галіна КАЗАК. Фота аўтара.
Оставить комментарий