У чэрвені адчыніў свае дзверы для выхаванцаў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем Ляскавіцкай сярэдняй школы “Юныя даследчыкі”.
Кожны дзень у лагеры дзіўны і непаўторны. З першага дня працы лагера, які наведваюць 30 хлопчыкаў і дзяўчынак 2-5 класаў выхавацелі стварылі для дзяцей атмасферу ўтульнасці, гармоніі, прыгажосці, каб зацікавіць, захапіць дзяцей.
У рэжыме дня традыцыйныя спартыўная зарадка і лінейка, абавязковая хвілінка бяспекі, смачныя і карысныя сняданак, абед, падвячорак, розныя творчыя заняткі, наведванне музея пад адкрытым небам, бібліятэкі, спартыўныя мерапрыемствы – словам, сумаваць не даводзіцца. Рабят знаёмяць з асаблівасцямі розных прафесій. Аб правілах бяспекі нагадваюць сустрэчы з прадстаўнікамі РАНС і ТВвод. У час сустрэчы з карэспандэнтамі “ПН” у наведвальнікаў лагера праходзіў займальны дзень экалогіі. Пад кіраўніцтвам выхавацеля рабяты прайшлі па экалагічнай сцежцы, якая знаходзіцца на тэрыторыі школы. Кожны дзень дзецям прапануюцца мерапрыемствы, якія развіваюць іх розум, пашыраюць кругагляд. Вялікая ўвага ў лагеры “Юныя даследчыкі” надаецца ўмацаванню здароўя дзяцей.
Адпачынак, забавы і разнастайныя хобі дзяцей даюць ім магчымасць аднавіць свае фізічныя і душэўныя сілы, заняцца цікавай справай без тэлефонаў і гаджэтаў.
Рабятам вельмі падабаецца іх адпачынак у школьным лагеры. Наперадзе – яшчэ цэлы тыдзень актыўнага, вясёлага, пазнавальнага адпачынку.
Марыя ТАМКО, фота аўтара.
Оставить комментарий