У раённым Доме культуры адбыўся антыфашысцкі форум, дзе перад прадстаўнікамі падрастаючага пакалення і працоўных калектываў Петрыкаўшчыны адказалі на пытанні і выступілі прадстаўнікі ўлады, сілавых структур і палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў раёна.

Спікеры адказалі на пытанні на конт стаўлення да ўзбуджэння крымінальных спраў пра генацыд беларускага народу, выхавання сапраўдных патрыётаў, абараназдольнасці краіны.
Падводзячы вынік сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько адзначыла, што развіццё краіны і захаванне суверэнітэту залежыць ад кожнага жыхара нашай краіны. «Сёння мы з вамі жывём у цудоўнай, мірнай краіне. Перад маладым пакаленнем адкрыты шырокія перспектывы для навучання і развіцця. Асаблівая ўвага надаецца здароваму ладу жыцця, дабрабыту. Прымножыць дасягненні нашага грамадства магчыма толькі дзякуючы нашым асабістым намаганням», — адзначыла Святлана Уладзіміраўна.
Мерапрыемства скончылася ўзнагароджаннем актывістаў райарганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускага фонду міра і канцэртнымі нумарамі навучэнцаў гімназіі горада Петрыкава.





Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий