У райцэнтры прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”
У межах канферэнцыі заслухалі справаздачу старшыні раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Мікалая Семяніцкага аб дзейнасці партыі.
Па інфармацыі Мікалая Уладзіміравіча, на рахунку партыйцаў за час існавання раённага аддзялення нямала добрых спраў: гэта і актыўны ўдзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах, працоўных дэсантах, дабрачынных акцыях.
Таксама вынікі падвяла кантрольна-рэвізійная камісія. Удзельнікі канферэнцыі зацвердзілі новы састаў Савета аддзялення, кантрольна-рэвізійнай камісіі, абралі казначэя.
Ключавым момантам канферэнцыі стала абранне на пасаду старшыні раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Наталлі Ходзька.
Наталля Мікалаеўна падзякавала аднапартыйцам за аказаны давер і запэўніла, што і надалей партыя будзе ініцыятарам і актыўным удзельнікам важных і карысных спраў, накіраваных на будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі.
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий