З нагоды важнай даты начальнік Петрыкаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Георгій Верашчакoў распавёў пра свой прафесійны шлях і раскрыў некаторыя акалічнасці сучасных злачынстваў.

У рабоце следства не бывае дробязяў– Мой бацька – воін-інтэрнацыяналіст, працаваў у РАНС, дзядулі – франтавікі, прайшлі Вялікую Айчынную вайну. Магчыма, іх жыццёвы шлях дапамог мне вызначыцца з выбарам прафесіі, я вырашыў прысвяціць жыццё службе краіне, – пачаў Георгій Валер’евіч. – Спачатку працаваў у РАУС, а са стварэннем следчага ведамства разам з таварышамі па следчым аддзеле зрабіў выбар і перайшоў у Следчы камітэт.

З лістапада 2021 года Георгій Верашчакоў узначаліў раённы аддзел. Дзякуючы згуртаванасці і самаадданай працы калектыву следчых аддзел на працягу 2021 і 2022 гадоў па выніках работы заняў 1-е месца ў вобласці, а ў 2022 годзе – у рэспубліцы.
– Гэта заслуга ўсяго калектыву. Як бы не мянялася структура службы, нязменным застаецца тое, што следчыя прысвячаюць служэнню закону 24 гадзіны ў суткі 365 дзён на год. Такое самаахвяраванне немагчыма вымераць ніякай статыстыкай.
Калектыў райаддзела, па словах яго начальніка, невялікі, але згуртаваны і працаздольны.

– Дасканала валодаюць прафесійным майстэрствам старшыя следчыя Яўген Стэльмах, Сяргей Рагозік, Эдуард Шыпінскі, Сяргей Тумаш, яны расследуюць найбольшыя складаныя і працаёмкія крымінальныя справы.

Добрасумленна нясуць службу і следчыя Таццяна Адась, Алена Пятруніна, Дзіяна Панцялеева, інспектар па дакументацыйным забеспячэнні Вікторыя Лапета. За чысцінёй і парадкам аддзела сочыць Яўгенія Гаўрук. У бягучым годзе за папярэднія заслугі на пасаду намесніка начальніка аддзела назначаны Уладзіслаў Лахвіч, які ў кароткі прамежак часу дабіўся аўтарытэту ў калег.

Прагрэс не стаіць на месцы, закрануў ён і злачынны свет. Таму і спецыфіка працы следчых сёння адрозніваецца ад той, што была некалькі год таму. Напрыклад, наркабізнес вельмі далёка ступіў у інтэрнэт, што істотна ўскладняе працу супрацоўнікаў следчага ведамства і патрабуе прымянення ўсё новых метадаў.

У гэтым годзе следчымі аддзела скончана крымінальная справа па абвінавачанні 43-гадовага жыхара Петрыкава, які, вырашыўшы падзарабіць, уступіў у арганізаваную злачынную групу, якая займаецца незаконным абаротам наркатычных і псіхатропных рэчываў. Следчымі пры расследаванні праведзена аб’ёмная і карпатлівая праца. Мужчына асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі.

У рабоце следства не бывае дробязяўВопытныя следчыя перадаюць веды маладому пакаленню

Дыяна Панцялеева пасля заканчэння гімназіі гарода Петрыкава паступіла ў Гомельскі ўніверсітэт імя Францыска Скарыны на юрыдычны факультэт. Падаецца, дзяўчыне было наканавана працаваць у органах правапарадку. Дзядуля гераіні Мікалай Панцялееў у свой час быў галоўным пракурорам у раёне, а бацька Андрэй Мікалаевіч працаваў у міліцыі ў аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

“Мне заўсёды падабалася, калі тата прыходзіў з працы ў форме. Так, я расла ў такім асяроддзі, што іншага выбару ў мяне не было”, – смяецца дзяўчына.
Дыяна толькі на першы погляд далікатная і вытанчаная дзяўчына, а насамрэч сябе ў крыўду не дасць. Зараз супрацоўнік Петрыкаўскага РАСК праходзіць своеасаблівы курс маладога байца, сур’ёзныя злачынствы ёй будуць даручаць ужо пасля таго, як яна пройдзе атэстацыю.

“Цяпер мне перадаюць досвед вопытныя калегі, наведваю з імі месцы злачынстваў і бяру на ўзбраенне прынцып іх раскрыцця. Я ўжо цалкам вызначылася са сваёй прафесіяй і планую стаць сапраўдным прафесіяналам”, – канстатавала Дыяна.


– Каб устанавіць ісціну, работнікі следчага камітэта кожны дзень свядома ідуць на рызыку, прыкладаюць інтэлектуальныя намаганні, якія часта застаюцца за рамкамі афіцыйных рэлізаў і справаздач, – пачаў дыялог старшы следчы Сяргей Рагозік, за плячыма якога сотні раскрытых спраў.

Стаж следчай працы складае 20 гадоў. Таксама Сяргей Уладзіміравіч займаў пасады оперупаўнаважанага па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, участковага, дазнаўцы, 12 гадоў узначальваў следства.

– Наша работа пастаянна падштурхоўвае да развіцця. Свет развіваецца і злачынная сфера таксама, пастаянна з’яўляюцца новыя спосабы падману грамадзян. Цікава застацца сам-насам са злачынствам, тады ты не чакаеш падтрымкі ад таварышаў, застаецца вырашаць задачу аднаму, а гэта сапраўдны мазгавы штурм.

У пошуку злачынцаў часам шмат у чым дапамагае выпрацаваная за гады працы інтуіцыя. Так, напрыклад, у адной са спраў па забойстве быў затрыманы мужчына. Пасля допыту з’явіліся сумненні ў яго вінаватасці. Была прызначаная дадатковая экспертыза. Па групе крыві на разбітых фрагментах шкла была знойдзена трэцяя асоба, якая раней не гучала ў справе. І такіх сітуацый дзясяткі. У працы следства не бывае дробязяў.

Сяргей Уладзіміравіч не толькі следчы з вялікай літары, ён яшчэ і прыклад для пераймання ў спорце. Нашаму карэспандэнту ён прадэманстраваў добрую фізічную форму, падняўшы некалькі разоў штангу. Спартыўны куток наведваюць усе спецыялісты аддзела следства, нездарма нашыя следчыя лепшыя ў рэспубліцы.

У рабоце следства не бывае дробязяў У рабоце следства не бывае дробязяў

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о