На базе ДУА “Капцэвіцкая сярэдняя школа” прайшло выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
На павестцы дня – прафілак-тыка сямейнага недабрабыту, арганізацыя сямейнага вольнага часу. Як адзначыла памочнік пракурора Алена Панасейка: пракуратурай раёна на пастаяннай аснове праводзяцца маніторынгі сем’яў, якія стаяць на розных відах уліку. Адной з вядучых прычын сямейнай недабранадзейнасці з’яўляецца алкагалізм аднаго, або абодвух бацькоў. Злоўжыванне спіртнымі напоямі з’яўляецца адным з самых магутных негатыўных фактараў, які разбурае не толькі сям’ю, але і душэўную раўнавагу дзіцяці.
– Большасць непаўналетніх, якія дапусцілі правапарушэнні, пражываюць у няпоўных сем’ях або ва ўмовах недастаткова спрыяльнага выхавання, – падкрэсліла Вольга Уладзіміраўна, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх. Яна заклікала да аб’яднання намаганняў усіх удзельнікаў працэсу, уключаючы ўстановы адукацыі, праваахоўныя органы, ахову здароўя і мясцовыя ўлады. Кожны неабыякавы чалавек можа адыграць важную ролю ў выяўленні праблемных сітуацый у сем’ях.
Камісіяй разгледжаны напрамкі і формы работы ўстаноў адукацыі па прафілактычных, культурных, спартыўных мерапрыемствах з непаўналетнімі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы і ў групе рызыкі, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
Таксама ў рамках прафі-лактычнай акцыі “Сям’я без гвалту” супрацоўнікі ІСН, Пракуратуры Петрыкаўскага раёна,сумесна з работнікамі ДУА “СПЦ Петрыкаўскага раёна” і спецыялістамі аддзела адукацыі, іншымі суб’ектамі прафілактыкі наведвалі сем’і, якія знаходзяцца ў групе рызыкі.
Пры наведванні сем’яў з бацькамі былі праведзены прафілактычныя гутаркі пра належнае выхаванне дзяцей, даведзена інфармацыя пра надзвычайныя здарэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін і сярод непаўналетніх.
Галоўная задача, якая стаіць перад усімі суб’ектамі прафілактыкі – як мага раней выявіць, заўважыць сямейную недабранадзейнасць, захаваць дзіця ў біялагічнай сям’і і дапамагчы бацькам пачаць новае жыццё. Бо любое захворванне, як вядома, лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Бацькам дапамагаюць знайсці працу і працаўладкавацца, вылечыцца ад алкагалізму, вырашыць іншыя праблемы.
Дзеці хочуць аднаго – жыць у сям’і, са сваімі бацькамі, якіх яны, нават якія п’юць, усё роўна любяць. Чаму ж бацькі не задумваюцца над тым, якую траўму яны наносяць дзіцяці, як калечаць яго псіхіку, пазбаўляюць дзяцінства. А трэба проста ўзяць сябе ў рукі і сказаць “не” зялёнаму змею. Раз і назаўжды.
Марыя Тамко,
фота аўтра.
Оставить комментарий