З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных на Петрыкаўшчыне з 7 па 18 кастрычніка пройдзе акцыя “Моладзь за бяспеку”, прымеркаваная да дня нараджэння арганізацыі.
Пачнецца акцыя з марафону “112 добрых спраў” або “101 дабро”: юныя актывісты разам з выратавальнікамі наведаюць домаўладанні пенсіянераў, інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і акажуць ім неабходную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы жылых памяшканняў, усталяванні пажарных апавяшчальнікаў.
Не застануцца без увагі ўстановы адукацыі, у якіх пройдуць шырокамаштабныя мерапрыемствы: конкурсы, віктарыны, дэманстрацыя відэафільмаў, наглядна-выяўленчай прадукцыі і, што самае характэрнае, уручэнне членскіх білетаў і прысвячэнне юных выратавальнікаў у рады арганізацыі.
Арганізатары акцыі зробяць усё магчымае, каб дзеці, якія наведалі мерапрыемствы, зразумелі, што Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных – гэта адна вялікая сям’я, якая аб’ядноўвае тысячы аднадумцаў. Калі сфера інтарэсаў, імкненні і пастаўленыя мэты адзіныя, то і магчымасці іх бязмежныя, а, значыць, арганізацыя папоўніцца новымі актывістамі.
Далучайцеся да акцыі і трымайце руку на пульсе бяспекі!
Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі РАНС.
Оставить комментарий