Апаратная нарада пры старшыні райвыканкама Аляксандры Верамееве пачалася з даклада пра вынікі наведвання мабільнай групай прадпрыемстваў раёна і вывучэння на месцы пытання ўтрымання ў належным стане ведамасных аб’ектаў і тэрыторый.

Заслуханы былі справаздачы кіраўніцтва РАНС і РАУС па аператыўнай абстаноўцы ў раёне. Нададзена сур’ёзная ўвагу пытанню работы з насельніцтвам па папярэджанні веснавых палаў.

Разгледжаны пытанні звароту грамадзян у чат-бот, у сектар па рабоце са зваротамі грамадзян, рэагаванне кіраўнікоў на крытычныя матэрыялы на старонках газеты «Петрыкаўскія навіны». Акцэнт быў зроблены на якасць і своечасовасць вырашэння агучаных праблем.

Былі заслуханы пытанні якасці праведзеных работ у санітарны дзень, навядзення парадку на зямлі, рабоце з пустуючымі домаўладаннямі.

Кіраўнік раёна засяродзіў увагу прысутных на плануемых работах па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў пахавання герояў вайны — год добраўпарадкавання патрабуе ад кожнага з нас ініцыятывы і актыўнасці.

З кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі тэхнікі і пачатку веснавых палявых работ, а таксама вытворчыя паказчыкі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о