У Петрыкаве выбралі новага «Містара-Х»

0
1489

Ярка, смела, энергічна – менавіта так сёння прайшоў раённы конкурс «Містар-Х».

Восем падлеткаў з розных устаноў адукацыі нашага раёна ў вечар пятніцы на сцэне Дома культуры дэманстравалі харызму, артыстызм, танцавальныя і музычныя здольнасці.
Канкурсантам патрэбна было прайсці пэўныя выпрабаванні: распавесці пра сябе ў “Візітоўцы”, падрыхтаваць прэзентацыю або відэаролік на тэму “Прафесія маёй мары”, максімальна рэалізаваць свае здольнасці ў самым творчым этапе “Майстэрства пад знакам Якасці”, і па традыцыі – прэзентаваць свой вобраз, на гэты раз у фармаце “Стылягі”.

Выбіраць лепшага з такой разнастайнасці талентаў журы сапраўды было складана. Канкурэнцыя, без перабольшання, была моцная. Чым толькі не здзіўлялі ўдзельнікі конкурсу: яркімі вобразамі, лірычнымі мелодыямі, заваднымі танцамі, пранікнёнымі вершамі, тэатральнымі замалёўкамі. Але конкурс ёсць конкурс – і перамагчы павінен мацнейшы.
Ва ўпартай барацьбе перамогу святкаваў вучань Капаткевіцкай сярэдняй школы Арцём Ткачоў, на другім месцы – вучань з сярэдняй школы № 2 Іван Шэвель, а замкнуў тройку – гімназіст Кірыл Грыцкевіч.
Астатнія канкурсанты – Аляксандр Грамовіч з Пціцкай сярэдняй школы, Мікалай Кароль з Бабуніцкай, Ягор Насека з Брынёва, Дзмітрый Сізоў з Курыцічаў, Раман Рублеўскі з сярэдняй школы № 1 – атрымалі дыпломы ўдзельніка і памятныя падарункі.

Арганізатарам конкурсу “Містар-Х” выступіў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Як адзначыла яго лідар Дар’я Туравец, сёлетні конкурс, у добрым сэнсе, здзівіў кожнага прадстаўніка журы.
“Дзеці паказалі сапраўдны мікс талентаў. Мы ўбачылі, у якім кірунку рухаецца падрастаючае пакаленне. У будучым гэтыя падлеткі стануць годнымі грамадзянамі, сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. Мы атрымалі вялікае эстэтычнае задавальненне ад мерапрыемства.Упэўнена, кожны глядач пацвердзіць мае словы, улічваючы, якой была падтрымка ў зале: гучныя апладысменты не спыняліся нават пасля агучвання вынікаў конкурсу”, – сказала Дар’я Сяргееўна.
Шчыра віншуем удзельнікаў і жадаем ім не спыняць свой энтузіязм.
Больш фота глядзіце на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х"

У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х" У Петрыкаве выбралі новага "Містара-Х"

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о