У Петрыкаве прайшла 1/2 фіналу КВЗ сярод школьных каманд.
Каманды з Петрыкаўскага раёна спаборнічалі ў гумары, харызме і артыстычнасці. Юных артыстаў прымала сярэдняя школа № 1.
Рабяты з Капцэвіцкай, Ляскавіцкай, Бабуніцкай, Галубіцкай, Брынеўскай і гарадскіх сярэдніх школ у 1/2 фіналу паказвалі «СТЭМ» (Студэнцкі тэатр эстрадных мініяцюр) і адказвалі на пытанні журы.
Пры выстаўленні адзнак журы ацэньвала гумарыстычнае напаўненне выступленняў каманд, арыгінальнасць, выкарыстанне аўтарскага матэрыялу, крэатыўнасць пастаноўкі сцэнічных нумароў, адпаведнасць музычнага, харэаграфічнага, артыстызм, музычнасць, выразнасць. Усе каманды прайшлі ў наступны этап.
Оставить комментарий