Сёння на базе раённага дома культуры адкрылася перасоўная абласная выстава “У адзінстве народа – сіла краіны”, прысвечаная гісторыі і сучаснасці Беларусі. У адкрыцці выставы прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Наталля Ходзька, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь. Як адзначыла Наталля Мікалаеўна: Выстава дае ўнікальную магчымасць усім жадаючым бліжэй пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай і сучаснымі дасягненнямі нашай краіны, нашай Петрыкаўшчыны”.
“У адзінстве народа – будучыня краіны” – гэта два тэматычныя блокі з якімі прысутных пазнаёміла дырэктар Петрыкаўскага краязнаўчага музея Галіна Трухановіч. Гістарычны раздзел прысвечаны складаным старонкам гісторыі Беларусі. Тут можна прасачыць ключавыя падзеі польска-савецкай вайны, дэталёва вывучыць умовы Рыжскага мірнага дагавора 1921 года і даведацца пра значэнне вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе, які паклаў канец перыяду польскага прыгнёту на беларускіх землях.
Другі маштабны блок дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі, у прыватнасці, Петрыкаўскага раёна ў культуры, спорце і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Асаблівую ўвагу прысутных прыцягвае экспазіцыя, на якой кожны жадаючы можа пакінуць свае словы і меркаванні на тэму “Тое, што нас яднае”.
Выстава ў нашым горадзе будзе працаваць тры дні. Сачыце за нашымі навінамі.








Оставить комментарий