Жыве паўсюль прыгажосць

0
140

У Петрыкаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі праходзіць выстава творчых работ дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзяцей інвалідаў Петрыкаўскага раёна пад назвай “Прыгажосць жыве паўсюль”.

Жыве паўсюль прыгажосць

– Сёлета на выставе можна ўбачыць работы дзяцей з дашкольных устаноў адукацыі і сярэдніх школ раёна, ЦКРНіР, – паведаміла ў час размовы намеснік дырэктара ўстановы Наталля Дворнік. – Вядома ж, дзецям у стварэнні работ дапамагалі бацькі, педагогі. Як бачыце, – кожная з іх па-асабліваму прыгожая. Мы рады, што тэма адгукнулася ў сэрцах дзяцей з асаблівасцямі.
Жыве паўсюль прыгажосць

Наталля Віктараўна адзначыла, што праз творчасць спецыялісты Цэнтра развіваюць у дзяцей пачуццё прыгажосці, вучаць заўважаць незвычайнае ў звычайных рэчах. Выстава праходзіць штогод у сакавіку-красавіку месяцы, падчас падрыхтоўкі якой дзеці дэманструюць свае здольнасці і фантазію.
Жыве паўсюль прыгажосць

Кідаецца ў вочы, што работы выкананы ў розных тэхніках, у вырабах выкарыстаны падручныя матэрыялы. Прысутнічаюць падзелкі, выкананыя ў тэхніцы бісерапляцення, вышыўкі з нітак і макрамэ, з цеста. Калі гаварыць пра малюнкі, то яны створаны дзяўчынкамі і хлопчыкамі з душой і любоўю, перадаюць іх думкі, мары.
Жыве паўсюль прыгажосць

Толькі паглядзіце, колькі ў работах дзяцей яркасці, любові і пазітыву. Выстава нікога не пакіне абыякавым. Педагогі Цэнтра запрашаюць усіх жадаючых убачыць гэтую прыгажосць на свае вочы.
Жыве паўсюль прыгажосць Жыве паўсюль прыгажосць Жыве паўсюль прыгажосць Жыве паўсюль прыгажосць Жыве паўсюль прыгажосць Жыве паўсюль прыгажосць

Выстава будзе працаваць да 14 красавіка.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о