Прайшла ўрачыстая лінейка з нагоды пачатку навучальнага года ў першай гарадской школе.
Атмасфера ў школьным двары панавала цудоўная: у вачах навучэнцаў пачатковай школы заўважалася пэўнае хваляванне. Больш дарослыя школьнікі не хавалі радасці сустрэчы з аднакласнікамі, яны з захапленнем нешта расказвалі сябрам, мабыць пра тое, як яны бавілі час у гэтыя летнія месяцы.
Пачалася ўрачыстая лінейка і на пляц былі запрошаныя вучні выпускных класаў установы адукацыі, а ў след за імі па жывым калідоры пракрочылі ў краіну ведаў першакласнікі. З прывітальны словам звярнулася да дзяцей дырэктар школы Святлана Піскун, у якой знайшліся пажаданні для ўсіх: бацькам Святлана Анатольеўна зычыла цярпення, настаўнікам – прадуктыўных заняткаў і невычарпальнай энергіі, а выхаванцам – скарыстацца часам плённа і атрымаць як мага больш ведаў, якія абавязкова будуць карыснымі не толькі за партай, але і на працягу ўсяго жыцця.
Да віншаванняў з нагоды Дня ведаў далучылася намеснік старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава, якая адзначыла, што надышоўшы навучальны год павінен быць не толькі вясёлым, але і карысным – кожны, хто сядзе за парты, павінен шчыра папрацаваць, быць уважлівым і адказным, каб атрымаць добрыя адзнакі і ажыццяўляць самыя смелыя планы.
Выпускнікі падрыхтавалі для самых маленькіх гаспадароў школы падарункі. Чатыры вучні атрымалі заплечнікі з усімі неабходнымі для вучобы рэчамі ў рамках дабрачыннай акцыі “Збяры ранец першакласніку” ад Святланы Піскун, Аляксандры Янчанкавай і выконваючага абавязкі начальніка Петрыкаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Мікалая Паніна.
Вядома, кульмінацыяй урачыс-тасці стаў першы званок, які гучаў звонка і кранальна. З асаблівым захапленнем слухалі яго звон, канешне, першакласнікі, а таксама тыя вучні, для якіх гэты навучальны год будзе апошнім у сценах роднай школы.
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Оставить комментарий