У канферэнц-зале Музея прыроды ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі» прайшла рабочая нарада з удзелам намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыя Алейнікава па пытанні падрыхтоўкі да правядзення VІІІ Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»
Што чакае гасцей фестывалю сёлета, чым збіраюцца здзіўляць арганізатары?
Захоўваючы інтрыгу, некалькі момантаў мы гатовы агучыць сёння. Інга Заўгародняя, начальнік галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама, пра праграму і канцэпцыю сёлетняга фестывалю:
— Сёння мы гатовы адказаць на галоўнае пытанне: фестываль пройдзе 17 жніўня ў межах аднаго дня. Разам з традыцыйнымі мерапрыемствамі, гасцей ХІІІ фестывалю чакае шэраг сюрпрызаў ад арганізатараў: новыя лакацыі, яркія ўдзельнікі, тэматычнае адзінства усіх пляцовак і падворкаў.
Парадка 500 артыстаў прымуць удзел толькі ў заключнай канцэртнай праграме фестывалю.
Сёлета гала-канцэрт Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» будзе трансліравацца ў прамым эфіры, пазначыў начальнік Камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Дзяніс Язерскі.
А само мерапрыемства знойдзе шырокае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі.
Плануецца, што акрэдытацыю пройдуць больш за паўсотні журналістаў, у якіх таксама будзе магчымасць паўдзельнічаць у двухдзённым прэс-туры па Петрыкаўскім, Мазырскім, Жыткавіцкім, Нараўлянскім раёнах.
Для зручнасці журналістаў на мерапрыемстве будзе арганізавана работа прэс-цэнтра.
Оставить комментарий