За час работы на гарачую лінію паступіла 137 зваротаў з 14 рэгіёнаў вобласці (з іх 50 – з Мазырскага раёна, 42 – з горада Гомеля).

У асноўным звароты датычыліся пытанняў расчысткі тэрыторый ад паваленых і аварыйных дрэў (40 зваротаў), неабходнасці ўхілення пашкоджанняў даху (33), адсутнасці электраэнергіі і вады ў садаводчых таварыствах (28) і іншых пашкоджанняў (7).

На гэты час вырашаны пытанні па 44 зваротах, астатнія   застаюцца на кантролі Камітэта.  Напрыклад, адноўлены дахавае  пакрыццё ў шматкватэрным  жылым доме па вуліцы Маладзёжнай у населеным пункце Чырвоны Сцяг Буда-Кашалёўскага раёна, лінія электраперадач у садоўніцкім таварыстве Светлагорскага раёна, прыбраныя ветравальныя дрэвы на могілках у вёсцы Ніўкі Добрушскага раёна і многае іншае.

У працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 па нумарах тэлефонаў: 8-0232-23-83-68 і 8-0232-23-83-66 грамадзяне могуць паведаміць інфармацыю аб непрыняцці мясцовымі органамі ўлады, адпаведнымі службамі мер па ўхіленні наступстваў урагану, ігнараванні зваротаў па гэтым пытанні, парушэннях і злоўжываннях пры выкананні аднаўленчых работ. Гарачая тэлефонная лінія працягне працу да 23 жніўня.

Андрэй ПРЫКОТА, першы намеснік старшыні Камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о