У межах Тыдня бацькоўскай любові, які будзе адзначацца ў Беларусі з 14 па 21 кастрычніка, Петрыкаўскі філіял КУП “Гомелькінавідэапракат” правядзе акцыю “У кіно з мамай і татам”.

У Дзень Маці, 14 кастрычніка, кінатэатр “Беларусь” зробіць падарунак усім мамам – бясплатны паход у кіно! Дастаткова толькі прыйсці ў кінатэатр у суправаджэнні дзіцяці і, прад’явіўшы ў касу дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва, купіць яму білет на паказ фільма, які ўдзельнічае ў акцыі. Аналагічна 21 кастрычніка, у Дзень бацькі, усе таты таксама змогуць наведаць сеанс бясплатна пры ўмове пакупкі білета сыну або дачцэ. Варта адзначыць, што дадзеная спецыяльная прапанова будзе даступна і ў выхадныя дні – 18 і 19 кастрычніка: наведаць сеанс бясплатна змогуць як мамы, так і таты, пры ўмове набыць білета сыну або дачцэ.
Неабходна падкрэсліць, што акцыя разлічана на шырокую аўдыторыю гледачоў – да ўдзелу запрашаюцца не толькі бацькі з непаўналетнімі дзецьмі, але і дарослыя “дзеці” і іх бацькі, якія хочуць правесці час разам за праглядам фільма ў кінатэатры.
У гэтыя дні да прагляду ў рамках акцыі гледачам будуць прапанаваны як навінкі кінапракату (“Першы на Алімпе”, “Мужчынскія правілы майго дзеда”, “Класная”, “Ужасцікі. Ажыўшыя малюнкі”, “Тафіці. Прыгоды на краі свету”, “Трус Мамо: Вялікая пагоня”), так і фільмы, якія ўжо палюбіліся гледачам (“Чорны замак”, “Песня Сірын”, “Царэўна-жаба”, “Каруза”, “Дзікі робат”, “Маана 2”) Сеансы пройдуць у малой кіназале кінатэатра.
З падрабязнасцямі правядзення акцыі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце КУП “Гомелькінавідэапракат” gomelkino.by, у сацыяльных сетках прадпрыемства, а таксама ў кінатэатры “Беларусь”.

Галіна КАЗАК,
па інфармацыі Петрыкаўскага філіяла
КУП “Гомелькінавідэапракат”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о