Конкурсны адбор накіраваны на падтрымку і стымуляванне ідэй для вырашэння сацыяльна значных пытанняў мясцовага значэння. Пераможцы атрымаюць фінансавую падтрымку на ажыццяўленне сваіх праектаў.
Грамадзянскія ініцыятывы – мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або яе часткі, у тым ліку на добраўпарадкаванне тэрыторый зямель агульнага карыстання населеных пунктаў, будаўніцтва (узвядзенне, рэканструкцыю, рамонт, рэстаўрацыю, добраўпарадкаванне) сацыяльна значных аб’ектаў, агульную прафілактыку правапарушэнняў, папярэджанне траўматызму і гібелі грамадзян, а таксама на вырашэнне іншых пытанняў мясцовага значэння.
Парадак рэалізацыі грама-дзянскіх ініцыятыў і правядзення адкрытага конкурснага адбору праектаў грамадзянскіх ініцыятыў зацверджаны рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 верасня 2023 года № 488, азнаёміцца з якім можна на афіцыйным сайце Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
З 10 лістапада па 10 снежня 2024 года праекты грамадзянскіх ініцыятыў прымаюцца на папярэдні разгляд Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў на папяровым носьбіце па адрасе: 246050, горад Гомель, праспект Леніна, 2, у электронным выглядзе – на электронны адрас: oblsov@oblispolkom-gomel. by з паметкай “На ўдзел у адкрытым конкурсным адборы” ў выглядзе дакументаў, адсканаваных у PDF-фармаце. Да праекта прыкладаецца заяўка, якая змяшчае звесткі аб ініцыятары (прозвішча, імя, імя па бацьку пры яго наяўнасці, дату нараджэння, месца пастаяннага пражывання), у тым ліку яго кантактныя дадзеныя. Ініцыятарам могуць быць указаны іншыя звесткі, якія маюць значэнне для рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы.
Удзельнічаць у адкрытым конкурсным адборы праектаў грамадзянскіх ініцыятыў змогуць праекты, якія прайшлі папярэдні разгляд Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе: goamsd@mail.gomel.by
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий